by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі - 20 гадоў

Медыцынскую дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі ў Беларусі паднялі на сусветны ўзровень. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка працаўнікам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Тэкст віншавання зачытала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 20-годдзю цэнтра.

"Дзейнасць цэнтра - яркі ўзор бесперапыннага развіцця навукі і практыкі, што дазволіла падняць аказанне медыцынскай дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі на сусветны ўзровень. Прафесіяналізм працаўнікоў установы сёння вядомы далёка за межамі нашай краіны. Дзякуй вам за нястомную, стараную працу", - гаворыцца ў віншаванні. Словы падзякі Прэзідэнт адрасаваў тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння цэнтра. "Менавіта іх высілкамі былі дасягнуты першыя значныя поспехі вашага згуртаванага, таленавітага калектыву. Упэўнены, вы і надалей будзеце заставацца прыкладам самаадданага служэння сваёй справе", - падкрэсліў беларускі лідар. Працаўнікам РНПЦ Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў у высакароднай і адказнай працы.

Ад сябе асабіста Наталля Качанава дадала, што ўзровень аказання дапамогі і абслугоўвання ў цэнтры знаходзіцца на найвышэйшым узроўні. "У цэнтры працуе цудоўны калектыў - пачынаючы з тых, хто прымае паліто ў гардэробе, і да медыцынскіх супрацоўнікаў. Кожны з іх скіраваны на пазітыў. Там усюды адчуваецца любоў да людзей і сваёй вельмі нелёгкай справы", - сказала яна. Аддзячылі і дырэктара РНПЦ Вольгу Алейнікаву і ўвесь калектыў за ініцыятыўнасць і велізарную працу.

"Сацыяльная палітыка была, ёсць і будзе прыярытэтам для дзяржавы, - падкрэсліла Наталля Качанава, - Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка асабліва надае ўвагу развіццю галіны аховы здароўя".

Пра тое, што беларускія напрацоўкі ў вобласці дзіцячай анкалогіі запатрабаваныя ў свеце, расказаў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. "Імідж беларускай дзіцячай анкалогіі вельмі высокі. Мы сталі школай для шэрагу дзяржаў, - сказаў Валерый Малашка. - Два тыдні назад я вярнуўся з Азербайджана, дзе чуў толькі словы падзякі за тое, што мы дапамаглі ім укараніць методыку трансплантацыі касцявога мозгу".

Паводле словаў міністра, у РНПЦ сёння не толькі прыязджаюць на лячэнне пацыенты з усяго свету. Тут павышаюць кваліфікацыю медсупрацоўнікі з шэрагу дзяржаў. Гэта не толькі ўрачы-педыятры, анколагі, урачы лабараторнай дыягностыкі, але і медсёстры. Калі раней у Беларусі карысталіся тэхналогіямі лячэння, што прыйшлі ў першую чаргу з Германіі, то сёння ў многіх назвах пратаколаў лячэння ў вобласці дзіцячай анкалогіі ёсць слова "Мінск". РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі стаў не проста цэнтрам, які выкарыстоўвае тэхналогіі, вынайдзеныя за мяжой, але і сам актыўна працуе ў гэтым кірунку, у тым ліку разам са спецыялістамі з Расіі, Германіі, еўрапейскімі медыцынскімі супольнасцямі.

Пра тое, што Беларусь апярэдзіла ЗША ў лячэнні вострага лімфабластнага лейкозу ў дзяцей, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Вольга Алейнікава. Паводле апошніх дадзеных пра эфектыўнасць лячэння гэтага захворвання, апублікаваных у красавіку 2017 года, Беларусь заняла 8-е месца сярод 67 краін. Злучаныя Штаты Амерыкі ў гэтым рэйтынгу знаходзяцца на 12-й пазіцыі. Лідарам з'яўляецца Германія, якая апярэджвае Беларусь усяго на 3%. Такіх вынікаў атрымалася дасягнуць дзякуючы комплексу мер, у тым ліку выкарыстанню сучасных лекавых сродкаў. Сёння 70% лекаў, што выкарыстоўваюцца - беларускай вытворчасці. У цэнтры працуюць спецыялісты, якія ўвесь час павялічваюць сваю кваліфікацыю, у тым ліку за мяжой.

Медыцынская навука ў РНПЦ знаходзіцца на высокім узроўні. Усё гэта ў комплексе і дае высокія вынікі. Выжывальнасць дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі ў краіне ў цэлым (па-за залежнасцю ад лакалізацыі і стадыі) складае 72%. Што да падлікаў па адмысловай формуле, гэта 50 тыс. гадоў захаваных жыццяў. "Гэта сапраўды велізарны поспех нашай краіны", - сказала Вольга Алейнікава.

Адзначым, што ў гэтыя дні ў Мінску праходзіць ХIV Міжнародная канферэнцыя «Актуальныя пытанні дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі», прысвечаная 20-годдзю Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. На ёй спецыялісты з розных краін абмяркоўваюць пытанні ўжывання сучасных тэхналогій у лячэнні дзяцей з анка-гематалагічнымі захворваннямі, гемапатыямі, першаснымі імунадефіцытамі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

43
Возврат к списку

Іншыя навіны


Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы