by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

У Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі пытанні дзейнасці беларускай фармацэўтычнай галіны

У гэтыя дні беларуская фармацэўтычная галіна святкуе сваё прафесійнае свята. У рамках мерапрыемстваў у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на якой спецыялісты галіны падвялі вынікі працы за год, а таксама расказалі журналістам планы на будучыню.

У Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі пытанні дзейнасці беларускай фармацэўтычнай галіны
У сустрэчы ўзялі ўдзел - намеснік начальніка ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Алена Аляксандрава, намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўляючая кампанія холдынга «Белфармпрам» Віктар Шэін, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белмедпрэпараты» Вольга Якубіцкая, намеснік дырэктара па якасці УП «Мінскінтэркапс» Ірына Мяцельская, начальнік упраўлення продажаў і маркетынгу ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» Яўгеній Лемешаў.

Як адзначыла ў сваім выступе Алена Аляксандрава, ахова здароўя грамадзян з'яўляецца адным з галоўных заданняў кожнай дзяржавы, пры гэтым лячэнне, рэабілітацыя і прафілактыка немагчымыя без ужывання лекавых сродкаў. У змаганні з хваробай гэта галоўная «прылада» урача, і таму асабліва важна, каб ён адпавядаў усім патрабаванням па бяспецы, эфектыўнасці і якасці.

Вытворчасць лекаў у кожнай дзяржаве разглядаецца як неадымная частка ўсёй аховы здароўя, бо працаўнікі фармацэўтычнай навукі і практыкі з'яўляюцца абавязковымі ўдзельнікамі медыцынскага абслугоўвання і аховы здароўя грамадзян краіны. Нельга паспяхова лячыць, не маючы высока эфектыўных лекавых сродкаў і добра арганізаванай сістэмы лекавага абслугоўвання насельніцтва.

Падрабязнасці чытайце ў «Медыцынскім весніку».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
47
Возврат к списку

Іншыя навіны


Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы