by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя:

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

(0162) 21-51-47

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць:

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Цырымонія перадачы рабатызаванага кінэзітрэнажора TRINITI адбылася сёння ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска

Ініцыятарам перадачы ўнікальнага апарата ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі сталі прадстаўніцы грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". Падчас урачыстай цырымоніі кіраўнік арганізацыі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што "дзяржава, грамадскае аб'яднанне і бізнес павінны разам вырашаць праблемы людзей, якім патрабуецца дапамога".

Цырымонія перадачы рабатызаванага кінэзітрэнажора TRINITI адбылася сёння ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска
Па яе словах, важна, што гэта беларуская распрацоўка. "Яна запатрабавана, патрэбна для рэабілітацыі тых, хто трапіў у бяду, - сказала старшыня Беларускага саюза жанчын. - Хацелася б, каб такое медыцынскае абсталяванне новага пакалення з'явілася ўва ўсіх рэабілітацыйных аддзяленнях устаноў сістэмы аховы здароўя і ў стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Паводле словаў Мар'яны Шчоткінай, прэзідыум Беларускага саюза жанчын прыняў рашэнне перадаць у дар бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, каб яго выкарыстанне прынесла як мага больш карысці максімальнай колькасці людзей для аднаўлення іх рухальнай актыўнасці.

Мар'яна Шчоткіна выказала шчырую падзяку кіраўніку групы кампаній "Сансити" Мікалаю Уласюку - выхадцу Мінска, які не ўпершыню бярэ ўдзел у дабрачынным руху "З любоўю да Беларусі". Як было адзначана на цырымоніі, летась ён бязвыплатна перадаў Беларускаму саюзу жанчын шэсць спецыялізаваных аўтамабіляў ГАЗ-3221, абсталяваных для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Як расказала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрствы аховы здароўя Алена Богдан, інавацыйны комплекс прызначаны для аднаўлення рухальных парушэнняў у сферы нейрарэабілітацыі,траўматалогіі і артапедыі. TRINITI шматфункцыянальны, у пераліку яго магчымасцей - вертыкалізацыя, механатэрапія і дазіраваныя каардынаторныя трэнероўкі. Па яе словах, працэс рэабілітацыі такіх пацыентаў трэба пачынаць як мага раней, каб не толькі зменшыць інваліднасць, але і максімальна палепшыць якасць жыцця.

Супрацоўнік кафедры рэфлексалогіі БелМАПА, ён жа аўтар праекта TRINITI Уладзіслаў Лукашэвіч расказаў, што "не толькі я, а вялікая каманда аднадумцаў працавала над заданнем - стварыць просты, даступны і ў той жа час шматфункцыянальны рабатызаваны апарат. Далучэнне апарата да планшэта дазваляе ўрачу выбраць аптымальны рэжым для пэўнага пацыента (усяго такіх трэнеравальных рэжымаў больш за 20). У залежнасці ад цяжару стану пацыента сеанс доўжыцца ад2 да 20 хвілін".

Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - вядучая ўстанова ў краіне па аказанні кругласутачнай спецыялізаванай экстранай дапамогі розным катэгорыям пацыентаў. Перш за ўсё сюды накіроўваюць людзей з вострымі захворваннямі, траўмамі, атручэннямі і г.д. БСМП прымае штогод каля 80 тыс. пацыентаў з Мінска і рэгіёнаў рэспублікі, з іх 39-40 тыс. чалавек атрымваюць тут стацыянарнае лячэнне.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
36
Возврат к списку

Іншыя навіны


Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы